Мо́ладава (, ) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Моладаўскага сельсавета.
Гісторыя З канца XV стагоддзя Моладава было ўласнасцю роду Грычынаў-Войнаў герба «Трубы». У 1497 годзе Мацвей Грычына атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраславіча маёнткі ў Моладаве, Праходах і Варацэвічах. У 1540 годзе кароль Жыгімонт Стары пацвердзіў маёнткі аднаму з сыноў Мацвея — Войне (Барысу).
У 1583 годзе Сямён Война ў памяць свайго памерлага бацькі Войны Мацвеевіча Грычыны заказаў звон для царквы ў Моладаве.
У 1692 годзе Элеанора Война, дачка пінскага маршалка Мацея Войны, выйшла замуж за віленскага ваяводу Казіміра Дамініка Агінскага, маёнтак як пасаг перайшоў да роду Агінскіх. Апошнім уласнікам маёнтка з роду Агінскіх быў Міхал Клеафас, які меў шмат даўгоў і ў 1792 годзе прадаў Моладава і Парэчча Сымону Ігнаціевічу Скірмунту за 468 тысяч злотых.
У канцы XVIII стагоддзя ў Моладава пабудавана новая драўляная Спаса-Узнясенская царква, у якую з папярэдняй царквы перавезены старажытны звон 1583 года.
Калі Сымон Скірмунт набыў Моладава там быў стары палац Агінскіх. У 1795 годзе Скірмунт пачаў будаўніцтва новага палаца, адразу па будаўніцтве палічыў палац даволі сціплым і пачаў побач будаўніцтва новай параднай рэзідэнцыі ў стылі класіцызму па праекце архітэктара фон Гроса. Будаўніцтва скончылася ў 1798 годзе. Інтэр’ер упрыгожвалі партрэты Скірмунтаў, напісаныя Валянцінам Ваньковічам. Будынак першага палаца Скірмунтаў сталі выкарыстоўваць як афіцыну, а ў XX стагоддзі перабудавалі пад сельскагаспадарчую школу.
У 1830 годзе Аляксандрам Сымонавічам Скірмунтам у Моладаве заснаваны цукровы завод, але ў 1848 годзе спыніў дзейнасць.
У 1840 годзе згарэў палац Агінскіх.
У 1905—1908 гадах паміж уязной брамай і афіцынай па праекце архітэктара Тадэвуша Раствароўскага пабудавана фамільная капліцаСвод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область . — : БелСЭ, 1990. — С. 195..
У часы першай сусветнай вайны сядзіба разрабавана. Перад прыходам нямецкіх войск сяляне закапалі старажытны звон на мясцовых могілках. Пасля адыходу немцаў звон адкапалі. Пасля 1920 года пачалося аднаўленне палаца.
Апошнім уласнікам сядзібы быў Генрык Скірмунт, які жыў там разам са сваёй сястрой Марыяй. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР Генрык і Марыя расстраляны мясцовымі актывістамі, а палац разрабаваны. На месцы пахавання Генрыка і Марыі Скірмунтаў у 1995 годзе ўсталяваны памятны крыж.
Палац і іншыя сядзібныя пабудовы згарэлі ў 1943 годзе, у пасляваенны час разабраны на цэглу. Парк знішчаны. Засталіся толькі руіны капліцы і адзінкавыя дрэвы парку.
У 1977 годзе старажытны звон перавезлі ў музей старажытнабеларускай культуры. У 1990 годзе яго вярнулі ў Моладаўскую царкву.
21 ліпеня 1980 года ў склад Моладава ўключана вёска КучавыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657)..
У 2000-х гадах побач з драўлянай Спаса-Узнясенскай царквой пабудаваны новыя храм і званіца. Старажытны звон перанесены ў новую званіцу.
У 2010 годзе вёска Моладава пераўтворана ў аграгарадок.
Насельніцтва
Славутасці
Капліца-пахавальня Скірмунтаў — помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудавана ў 1905—1908 гадах па праекце віленскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага. Храм Узнясення Гасподняга
Страчаная спадчына Сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў — пабудаваны ў 1798 годзе па праекце архітэктара Ван-Гроса; меў рысы стылю ампір.
Вядомыя жыхары Канстанцін Скірмунт Генрык Скірмунт Лідзія Іванаўна Сямешка (нар. 1947) — беларускі мовазнавец. Пётр Іванавіч Брыгадзін
Крыніцы
Спасылкі
Моладава на сайце Radzima.org
Катэгорыя:Моладаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іванаўскага раёна