Ля́давічы. Сустракаецца таксама варыянт Ля́давеча, н. (, ) — вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Опальскага сельсавета. За 29 км на паўночны захад ад Іванава, 31 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі.
Гісторыя У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1556 г. у складзе Пінскага павета Троцкага ваяводства ВКЛ С. 398..
З 1795 г. у складзе Расйскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 г. у Літоўскай, з 1801 г. у Гродзенскай губерні, Кобрынскім павеце. Паводле інвентароў 1845—48 гг. вёска адносілася да маёнтка Опаль і належала памешчыку Каралю Бржэнцкаму. На 1866 г. сяло ў Опальскай воласці, працавалі каваль, 4 цесляры, 2 шаўцы, сталяр, муляр, пясчнік. 469 сялян былі аб'яднаны ў Лядавіцкае сельскае таварыства, дзейнічалі царква і вучылішча. У 1890 г. сяло — цэнтр Опальскай воласці.
У лістападзе 1905 г. сяляне вёсак Опаль і Лядавічы аб'явілі забастоўку і не выйшлі на працу з-за нізкіх заробкаў. Барацьба за ліквідацыю сервітутных правоў памешчыка Яленскага, якая пачалася ў 1873 г. і працягвалася да 1881 г., прывяла да таго, што некалькі сялян былі расстраляны пасля нападу на маёнтак памешчыка.
У 1915—18 гг. акупіравана германскімі, у 1919—20 гг. — польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Опальскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства С. 398-399..
З 1939 г. у БССР. З 1940 г. вёска ў Іванаўскім раёне Пінскай вобласці, цэнтр Опальскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 12 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі захопнікамі. У вёсцы гітлераўцамі былі расстраляны 4 партызаны-падпольшчыкі, на іх магіле ў 1957 г. пастаўлены абеліск. 12.6.1944 г. у баі з захопнікамі загінуў партызан С. Л. Плаксуноў, у памяць аб якім у 1967 г. на магіле пастаўлены абеліск. За часы вайны ад рук акупантаў загінулі 72 жыхары вёскі, на франтах з 1939 па 1945 гг. — 50 жыхароў.
З 8.1.1954 г. вёска ў складзе Брэсцкай вобласці. У 1940 г. у вёсцы арганізаваны калгас «1 Мая», які аб'яднаў 135 гаспадарак. Адноўлены пасля вайны 13.1.1949 г. 26.8.1950 г. узбуйнены і яго цэнтрам стала в. Опаль, з 25.3.1963 г. вядомы пад назвай «Перамога». У 1962—65 гг. у Драгічынскім раёне. З 6.1.1965 г. у Іванаўскім раёне.
Насельніцтва 1845—48 — 555 рэвізскіх душ. 1866 — 130 двароў. 1905 — 829 жыхароў. 1940 — 1226 жыхароў, 225 двароў. 1959 — 1077 жыхароў. 1979 — 978 жыхароў. 1997 — 639 жыхароў, 269 двароў. 2005 — 525 жыхароў, 240 гаспадарак.
Інфраструктура У 1955 г. пабудавана бібліятэка. У прыстасаваным будынку да 1918 г. дзейнічала школа (273 вучні ў 1961 г.), працавалі асобныя класы школы сельскай моладзі (33 вучні). Працавалі магазін, ветучастак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Опальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іванаўскага раёна