Рудск (, ) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудскага сельсавета.
За 7 км на поўдзень ад Іванава, за 147 км ад Брэста, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі.
Гісторыя Назва, магчыма, паходзіць ад жалезнай руды, якая сустракаецца абапал ракі Самаранкі на захад ад вёскі.
Згадваецца з сярэдзіны XVIII ст., на той час паселішча з некалькіх сялянскіх двароў.
З канца XVIII ст. складзе Бродніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
Насельніцтва 2001 год — 783 жыхары, 262 двары.
Славутасці
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (XIX ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Уладзімір Уладзіміравіч Цагельнік (нар. 1954) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне дыферэнцыяльных ураўненняў.
Літаратура
Спасылкі
Рудск на сайце Radzima.org
ДУК «Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава»
Катэгорыя:Рудскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іванаўскага раёна