Сачы́ўкі (, ) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сачыўкаўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўночны захад ад горада Іванава, за 135 км ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі.
У 1940—1954 гадах цэнтр Сачэўскага сельсавета. З 1954 па 2000 год у Стрэльненскім сельсавеце, з 2000 года яго цэнтр (сельсавет перайменаваны ў Сачыўкаўскі).
Насельніцтва 350 жыхароў, 138 двароў (2001).
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі Амбулаторыя
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сачыўкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іванаўскага раёна