Мара́пу (сумба: marafu, літаральна «звышнатуральнае») — сістэма рэлігійных вераванняў народа сумба з вострава Сумба ў Інданезіі. Для яе характэрны спалучэнне монатэізма з анімізмам і культам продкаў.
Паходжанне У аснове марапу палягаюць старажытныя анімістычныя і пахавальныя культы, прынесеныя на Сумбу аўстранезійцамі. Аб іх існаванні сведчаць мегалітычныя пабудовы, накшталт Анакаланга, што ўзводзіліся для шанавання продкаў. Акрамя таго, на фарміраванне сучасных рэлігійных уяўленняў маглі паўплываць яванскі індуізм, іслам і хрысціянства.
Вераванні Прыхільнікі марапу вераць у існаванне бога-стваральніка сусвету, якога называюць Мавулу Тау-Тау МаджыіMARAPU: ANCESTRAL BELIEF OF SUMBA. Аднак, паводле іх уяўленняў, ён не прымае актыўны ўдзел у зямным жыцці і мала ўплывае на жыццё людзей. Таму марапу ўспрымаецца як сістэма пасрэдніцтва паміж чалавекам і богам, а таксама як філасофія і лад жыцця.
У сваю чаргу, чалавек разглядаецца ў марапу як натуральная частка сусвету. Існуе сістэма маральных абавязкаў і паводзінаў нуку-хара, якой павінны прытрымлівацца людзі, каб не парушыць баланс у прыродзе. Прыхільнікі марапу таксама вераць у шматлікіх духаў, што насяляюць навакольную прастору. Асабліва важным з’яўляецца шанаванне продкаў.
Рытуалы Рытуалы марапу шчыльна звязаны з паўсядзённым жыццём, якое канцэнтруецца вакол сям’і і родаThe People and their Culture . Кожная сям’я мае рытуальныя месцы для шанавання духаў продкаў, акрамя таго, існуе звычай захавання рэліквій продкаў у доме. Рэлігійны характар маюць і сумесныя святыPASOLA, FUNERAL CEREMONY, MARAPU RELIGION OF SUMBA — пасола, што суправаджаецца бойкай на дзідах, пахавальныя цырымоніі, у тым ліку штогадовая вула-поду, ачышчальныя дні біджалунгу хіўпаана і парунга таліянг.
Сямейныя рытуалы арганізуюць старэйшыны, аднак вылучаецца невялікі пласт «пасрэднікаў» — людзей, што найчасцей праводзяць сумесныя цырымоніі, практыкуюць шаманізм, фактычна выконваюць функцыі святароў.
Катэгорыя:Нацыянальныя і этнічныя рэлігіі