Алеса́ндрыя (, ) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне П’емонт.

Геаграфія 200px|left|Карта правінцыі Тры чвэрці тэрыторыі правінцыі занята горамі. На поўначы нізіна Манферата характарызуецца вялікай колькасцю ўзгоркаў і далін, па якіх працякаюць рэкі По і Танара. У цэнтры правінцыі знаходзіцца ўрадлівая раўніна, перасечаная рэкамі Танара, Барміда і іх прытокамі. На паўднёвым захадзе Алесандрыя заканчваецца ўзгоркамі Валь Барміда, Валь д’Эро і Валь д’Орба, якія працягваючыся злучаюцца з Апенінамі.

На захадзе Алесандрыя мяжуе з правінцыяй Асці, на поўначы з Верчэлі, на ўсходзе з рэгіёнам Ламбардыя а на поўдні з Лігурыяй.

Гісторыя Паводле каралеўскага дэкрэта 23 кастрычніка 1859 года быў заснаваны саюз камун Алесандрыі, Тартоны і Касале, якія ўжо належалі да дэпартамента Алесандрыі; і Асці, Акуі-Тэрмэ і Нові, аддзеленых ад дэпартамента Генуі. У 1935 годзе ад Алесандрыі аддзялілася правінцыя Асці.

Эканоміка Асноўныя прамысловыя цэнтры размешчаны вакол гарадоў Алесандрыя, Тартона, Нові Лігурэ і Казале Манферата. Асноўныя вытворчыя сектары — металаапрацоўчая і ювелірная прамысловасць. У Алесандрыі таксама развіты турызм.

Культура У камуне Варала знаходзіцца рэлігійны цэнтр Сакра Монтэ дзі Крэа (), дзе захавалася базіліка, якая захоўвае шэдэўры шматлікіх вядомых майстроў і некалькі дзясяткаў капэл, прызначаных для хрысціянскіх паломніцтваў. У кожнай з гэтых капэл, прысвечанай асобнаму эпізоду са Старога і Новага запаветаў, фрэскавыя роспісы злучаны ў адно цэлае з размаляванай скульптурай з дрэва, стука і тэракоты. Сакра Монтэ дзі Крэа ўваходзіць у комплекс Сакра Монтэ (Святыя горы) у П'емонце і Ламбардыі, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Адміністрацыйны падзел Правінцыя Алесандрыя падзелена на 190 камун. Спасылкі

Афіцыйны сайт правінцыі