Мінскі крэматорый — адзіны ў Беларусі крэматорый, які знаходзіцца на тэрыторыі Паўночных могілак па-за межамі Мінска. Заснаваны 1 жніўня 1986 года. На пачатак 2011 года ў ім праведзена больш 76 тыс. крэмацый.

Структура крэматорыяМинский крематорий // Ritorg.by Мінскі крэматорый складаецца з рытуальнай часткі, у якую ўваходзяць 3 рытуальныя залы, адміністрацыйна-пабытовы цэх і цэх крэмацыі з 4 пячамі. Вакол асноўнага будынка знаходзяцца калумбарныя сцены і сектар з 19 склепаў. У рытуальным корпусе таксама знаходзіцца магазін рытуальных прыналежнасцяў.

Уласна рытуальныя залы не маюць пэўнай рэлігійнай ці сімвалічнай атрыбутыкі, акрамя упрыгожання пастамента для труны .

Цікавыя факты пра мінскі крэматорыйМинский крематорий: круглосуточно, с одним выходным в год // Наша Ніва 17 снежня 2012 г. Акрамя жыхароў Беларусі платна крэміруюць жыхароў Расіі і краін Балтыі. У крэматорыі захоўваецца 75 кінутых урн. Каштоўныя металы, якія застаюцца пасля крэмацыі, здаюцца ў лабараторыю БДУ на пераапрацоўку.

Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1986 годзе Катэгорыя:1986 год у Мінску