Зліча́не (, ) — адно са старажытначэшскіх плямёнаў. Насяляла тэрыторыю, якая прылягае да сучаснага г. Коўржым (Чэхія). Паслужыла цэнтрам ўтварэння Злічанскага княства, якое ў пачатку 10 ст. уключала Усходнюю і Паўднёвую Чэхію і вобласць племя дулебаў. Галоўным горадам княства былі Лібіцы. Лібіцкія князі Слаўнікі супернічалі з Прагай у барацьбе за аб'яднанне Чэхіі. У 995 годзе злічане былі падпарадкаваны Пржэмыславічамі.

Літаратура Turek R., Slavnikova Libice, Praha, 1946; Turek R., Die Frühmittelalterlichen Stämmegebiete in Bfihmen, Praha, 1957.

Катэгорыя:Чэшскія плямёны Катэгорыя:Гісторыя Чэхіі