Чыжоўскія могілкі — адны з абмежавана дзеючых могілак горада Мінска.

Адкрыты для пахаванняў у 1965 годзе, абмежаваны ў 1988 годзе. Плошча: 141,7 га. Знаходзяцца ў мікрараёне «Чыжоўка»Кладбище Чижовское // Мои корни. Вядомы таксама пад мянушкай «Чыжоўка 8» як неіснуючы восьмы мікрараён жылога раёна «Чыжоўка»С. Інанец Лукашэнка: «Чыжоўкай дзяцей пужалі». Беларускі рокер Алег Хаменка паказаў свой раён // TUT.BY.

Сярод вядомых пахаванняў — цыганскія магілы і пахаванні савецкіх вайскоўцаў, загінулых у АфганістанеЧижовское кладбище, Минск // Funeral.by. Сюды перанесены два пахаванні асоб, верагодна забітых падчас Курлоўскага расстрэлу 1905 года: Ілля Ісаакавіч Файнберг (справавод Лібава-Роменскай чыгункі) і Абрам-Лейба Гур(э)вічЧыжоўскія могілкі. Гісторыя першая. Рэха Курлоўскага расстрэлу // ЖЖ.

Таксама на гэтых могілках пахаваны некаторыя ахвяры трагедыі на Нямізе (1999), у гонар якіх усталяваны некалькі мемарыялаў.

Да могілак ходзіць аўтобус № 94С. Яго канцавы прыпынак знаходзіцца каля ўвахода.

Вядомыя асобы Леанард Іларыёнавіч Адамаў (1941—1977) — савецкі беларускі футбаліст. (1915—1981) — чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы. Антон Антонавіч Алешка (1913—1971) — беларускі пісьменнік. Міхаіл Уладзіміравіч Анемпадыстаў (1964—2018) — беларускі мастак. Алесь Асіпенка (1919—1994) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст. (1918—1990) — савецкі афіцэр, удзельнік Польскага паходу РСЧА і Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза. (1906—1982) — савецкі военачальнік, генерал-маёр. Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі (1919—1977) — савецкі шахматыст, міжнародны гросмайстар. (1924—2006) — савецкі і расійскі шахматыст, гросмайстар. Міхаіл Аркадзевіч Бергер (1909—1981) — беларускі піяніст і педагог. Дзяніс Рыгоравіч Булахаў (1905—1984) — Герой Сацыялістычнай Працы. Пётр Іванавіч Валкадаеў (1911—1973) — беларускі літаратар. Іван Дзмітрыевіч Вятроў (1905—1986) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці. Міхаіл Міхайлавіч Гармоза (1917—1985) — Герой Савецкага Саюза. Павел Антонавіч Гарошак (1925—1994) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза. Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў (1931—1988) — беларускі паэт, перакладчык. Якаў Бенцыёнавіч Герцовіч (1910—1976) — беларускі літаратурны крытык. Лявон Іванавіч Грышук (1951—2020) — беларускі мастак. Іван Васілевіч Козел (1928—1970) — беларускі драматург. Антон Мітрафанавіч Кецка (1907—1978) — прэсвітар Мінскай царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Праведнік народаў свету. Зіновій Рыгоравіч Калабанаў (1911—1994) — савецкі танкіст-ас. Мікалай Міхайлавіч Калюноў (1907—1972) — беларускі ўрач лячэбнай фізічнай культуры. Арцемій (Кішчанка) (1952—2023) — беларускі царкоўны дзеяч, выкладчык, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. (1937—1971) — савецкі паэт, бард. Мікола Радзівонавіч Лупсякоў (1919—1972) — беларускі пісьменнік. Эрнст Аркадзевіч Ляўкоў (1935—1996) — беларускі геолаг, краязнавец. Аскар Пятровіч Марыкс (1890—1976) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, педагог. Аляксей Уладзіміравіч Ніканчыкаў (1940—1972) — савецкі фехтавальшчык на шпагах. Пётр Пятровіч Падкавыраў (1910—1977) — савецкі кампазітар. Аляксандр Лявонавіч Петрашкевіч (1930—2012) — беларускі пісьменнік, драматург. (1892—1971) — генерал-маёр Савецкай Арміі. Міхась Стральцоў (1937—1987) — беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца. Васіль Іванавіч Сцяпанаў (1903—1979) — беларускі савецкі філосаф. Кастусь Іванавіч Тарасаў (1940—2010) — беларускі пісьменнік, журналіст. Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1906—1986) — беларускі гісторык, археограф, этнограф, краязнавец, літаратар. Юрый Віктаравіч Хадыка (1938—2016) — беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч. Яўген Міхайлавіч Целешаў (1923—1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. (1913—1977) — беларускі савецкі кінааператар. Барыс Львовіч Шапашнік (1902—1985) — савецкі канструктар аўтамабіляў. Міхаіл Іосіфавіч Эрдман (1886 — ?) — беларускі навуковец і дзяржаўны дзеяч. Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка (1900—1972) — беларускі вучоны-хімік. Ізраіль Мацвеевіч Басаў (1918—1994) — беларускі жывапісец і графік.

Спасылкі

Схема могілак «Чыжоўскія» // Мои корни Чыжоўскія могілкі на фотаздымках // Funeral.by Чыжоўскія могілкі на Wikimapia Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы // Наша Ніва

Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:1965 год у Мінску Катэгорыя:Чыжоўскія могілкі Катэгорыя:Чыжоўка (жылы раён)