Sweet Brains ( або , МФА: [swiːt breɪnz]) — беларускі поп-гурт, створаны ў лістападзе 2014 года ў Мінску, Беларусь, і які падаў у тым жа годзе заяўку на ўдзел у адборы конкурсу Еўрабачанне ад Беларусі з песняй Run away. Вобразы ўдзелькаў гурта Sweet Brains нагадваюць зомбі ў стыле анімэ. Зомбі-бэнд Sweet Brains праславіўся на ўсю краіну, сабраўшы некалькі дзясяткаў тысяч праглядаў гэтай песні ў Youtube.

Гісторыя Пасля таго, як Sweet Brains у лістападзе 2014 года ўсё ж такі не змаглі прайсці ў фінал конкурсу Еўрабачання ў Беларусі, і не былі дапушчаны да галасавання на Беларускім Тэлебачанні кампетэнтным журы, на чале якога стаяў Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч, фанаты гурта пачалі збор подпісаў пад петыцыяй на Change.org за тое, каб гурт быў дапушчаны да галасавання на тэлебачанні ў фінале конкурсу Еўрабачання ад Беларусі. Петыцыя за лічаныя дні сабрала больш за 7000 подпісаў прыхільнікаў гурта.

У 2015 годзе гурт запісаў новы сінгл пад назвай «Don’t be like a Zombie». Гурт таксама зняў відэакліп на гэту песню, які закрануў сацыяльную тэму, паклікаўшы моладзь не быць «Зомбі», і не праводзіць увесь свой вольны час у мабільных тэлефонах, смартфонах, гаджэтах, інтернеце. Відэакліп «Don’t be like a Zombie» набраў некалькі тысяч праглядаў у Youtube за некалькі дзён.

2014 год Выпуск песні «Run away». Удзел у адборы конкурса «Еўрабачанне» 2015 года, якое праходзіла ў Вене, Аўстрыя.

2015 год Выпуск сацыяльна значнай песні-маніфесту і відэакліпа «Don’t be like a zombie».

СМІ Навіны аб групе Sweet Brains неаднаразова з’яўляюцца ў нацыянальных беларускіх СМІ, вось некаторы з важных згадак пра Sweet Brains у сродках масавай інфармацыі:

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Песні Sweet Brains на Яндекс. Музыке Маліноўскі, Сяргей. Зомбі-гурт Sweet Brains паўстаў з магілы, Камсамольская Праўда (4 верасня 2015). Праверана 4 верасня 2015. Чернухо, Александр. «Рамантычная прырода патрэбна шматлікім толькі для чарговага „сэлф“».«Мерцвякі» з Sweet Brains прадставілі кліп пра сацыяльны апакаліпсіс., Onliner.by (4 верасня 2015). Праверана 4 верасня 2015. «Салодкія мазгі» папрасілі быць людзьмі. Прэм’ера кліпа TUT , TUT.BY (4 верасня 2015). Праверана 4 версня 2015.

Катэгорыя:Поп-гурты Беларусі