Ру́скі Сцэ́вала () — сюжэт, які ўзнік у рускім мастацтве ў час вайны 1812 года і быў вельмі папулярны ў той перыяд. Ён быў адлюстраваны ў літаратуры, графіцы і скульптуры, акрамя таго у Расіі сюжэт стаў упрыгожваць гранёныя шклянкі, малочныя кубкі і нават фарфоравы чайны сервіз.

Гісторыя назвы Назва дае адсылку да гісторыі старажытнарымскага юнака , які згодна з легендай не пабаяўся сунуць руку ў вогнішча, каб паказаць, што яго не пужаюць магчымыя катаванні.

Гісторыя сюжэту У канцы 1812 года ў часопісе «Сын Айчыны» з'явілася невялікая нататка, дзе распавядалася нашумелая ў той час гісторыя пра гераічны подзвіг рускага селяніна:

Аляксандр Ільін-Таміч у артыкуле «Кто придумал русского Сцеволу?» падрабязна разбірае магчымы выдуманы характар гэтага выпадка.

У літаратуры

У тым жа нумары, дзе была надрукавана нататка пра подзвіг селяніна, размясціўся верш Аляксандр Хрыстафоравіч ВастокаўА. Х. Востоков. «К россиянам»:

Я — русский; верности и веры не нарушу. Ты тело мне клейми, Не запятнаешь душу! А руку и с клеймом, изволь, — себе возьми!

Таксама вядома чатырохрадкоўе мастака , якое было надрукавана пад адной з гравюрАлександр Ильин-Томич. «Кто придумал русского Сцеволу?». Журнал Родина № 6-7, 1992 год :

Вотще Порсена Рим громами потрясает. Кай Муций твёрдостью один его спасает. Кто ж, кто поколебать возможет тот престол, Который держит тьмы Сцевол?

Выяўленчае мастацтва

Нататка ў часопісе стала повадам для карыкатур І. А. Іванова, І. І. Церабянёва і . Мастакі мелі намер выкарыстаць прыклад Рускага Сцэвалы, каб надаць мужнасці і запалу рускім войскам у бітвах з напалеонаўскай арміяй. Але па сканчэнні вайны агітацыйны матыў творчасці графікаў не спатрэбіўся.

Ліст І. Церабянёва быў скапіяваны ў Германіі. Сюжэт «Рускі Сцэвала» знайшоў адлюстраванне ў англійскай гравюры, выкананай у 1816 і ДзюбургамM. Dubourg, 1786—1838) па малюнку Д. Аткінсана.

Значна пазней сюжэт быў паўтораны ў англійскім мастацтве.

Скульптура

В. І. Дэмут-Маліноўскі стварыў у 1813 годзе гіпсавую статую «Рускі Сцэвала». Скульптурнае рашэнне адыйшло ад рэалістычнага паказвання селяніна. Статуя створана ў манументальных, патэтычных формах, у традыцыях узнёслай класічнай прыгажосці. У магутнай пластыцы напаўаголенага цела селяніна, які нагадвае знешне антычнага Геракла, выказаны стан высокага напружання духоўных і фізічных сілРусский Сцевола. В. И. Демут-Малиновский. 1813 .

У 1813 Дэмут-Маліноўскаму за гэтую працу было прысвоена званне прафесара скульптуры.

У 1961 годзе з гіпсавага арыгінала была адліта бронзавая статуяРускі Сцэвала, 1813. Адліў 1961 з гіпсавага арыгінала (ГРМ). Статуя. Бронза. 268х131х92. Дзяржаўны Рускі музей, якая таксама, як і арыгінал, захоўваецца ў Дзяржаўным Рускім музеі.

Нумізматыка

У 1999 годзе Банкам Расіі была выпушчана манета ў гонар 100-годдзя Рускага музея з выявай скульптуры «Рускі Сцэвала» В. І. Дэмута-Маліноўскага, якая знаходзіцца ў гэтым музеі.

Мастацкае афармленне манеты выканалі мастак А. В. Бакланаў і скульптар А. А. Далгаполава. Чаканілася гэтая манета 900 пробы (вагай у тройскую ўнцыю чыстага срэбра) на Санкт-Пецярбургскім манетным двары накладам 15.000 штук.

Спасылкі

Александр Ильин-Томич. «Кто придумал русского Сцеволу?». Журнал Родина № 6-7, 1992 год

Катэгорыя:Французска-руская вайна 1812 года Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Расіі Катэгорыя:Сюжэты