Адам Іванавіч Магільніцкі ( г., г. , Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і рабочых.
Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта ў 1953 годзе быў накіраваны на камсамольскую працу.
У 31 год узначаліў партыйную арганізацыю Смаргонскага раёна, а ў 1962 г. абраны першым сакратаром Гродзенскага гарадскога камітэта КП Беларусі.
У 1971 г. прызначаны пракурорам Гродзенскай вобласці.
У 1973—1984 гг. — Пракурор Беларускай ССР.
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа.
Узнагароды два Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ордэн «Знак Пашаны» пяць медалёў
Спасылкі Афіцыйная біяграфія на сайце Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Пракуроры БССР Катэгорыя:Першыя сакратары Гродзенскага гаркама КПБ