Хасэ Ігнасіа Фернандэс Іглесіяс (; нар. , ), больш вядомы як Нача () — іспанскі футбаліст, абаронца клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Клубная кар’ера Ураджэнец Мадрыда. Выхаванец школы клуба «Рэал Мадрыд», у якую паступіў ва ўзросце 10 гадоў. Дэбютаваў за рэзервовую каманду ў сезоне 2008/09 у Сегундзе B, згуляў там дзве сустрэчы ў тым сезоне. Усяго адгуляў два поўных сезоны ў Сегундзе. 23 красавіка 2011 года дэбютаваў у асноўным складзе «Рэала» ў матчы чэмпіянату Іспаніі супраць «Валенсіі», у якім «каралеўскі клуб» перамог з лікам 6:3, адгуляўшы ўвесь матч ад пачатку і да канца. Другі матч правёў праз тыдзень, але яго клуб сенсацыйна прайграў «Рэалу» з Сарагосы.

Летам 2011 года прыняў удзел у паўночнаамерыканскім турніры, гуляў у матчах супраць «Лос-Анджэлес Гэлаксі», «Гвадалахары» і «Філадэльфіі Юніён». 2 верасня 2012 года афіцыйна атрымаў футболку з нумарам 27, але па рашэнні Жазэ Маўрынью застаўся на некаторы час у рэзервовым клубе.

27 лістапада 2013 года на 27-й хвіліне замяніў Хесэ ў групавым матчы Лігі xэмпіёнаў, бо Серхіа Рамас быў выдалены.

У ліпені 2014 года Нача Фернандэс і каралеўскі клуб дасягнулі пагаднення аб падаўжэнні кантракта на шэсць гадоўНачо продлил контракт с «Реалом».

Міжнародная кар’ера У складзе юнацкай зборнай Іспаніі выйграў чэмпіянат Еўропы да 17 гадоў у 2007 годзе, заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету ў тым жа годзе.

Прыняў удзел на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Ізраілі, дзе іспанцы выйгралі чэмпіянат.

Асабістае жыццё Нача мае брата Алехандра (Алекса), таксама футбаліста.

31 мая 2014 года ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай Марыяй Картэс. 13 мая 2015 года ў пары нарадзілася дачка Алехандра Фернандэс Картэс.

Дасягненні «Рэал Мадрыд»: Чэмпіён Іспаніі (3): 2017, 2020, 2022 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2013/14, 2022/23 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (3): 2012, 2017, 2021/22 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (5): 2013/14, 2015/16, 2016/17, 2017/18, 2021/22 Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2016, 2017, 2022 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022

Іспанія: Пераможца Лігі нацый УЕФА: 2023

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце ESPN

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья