Свята-Варварынская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Чапунь, Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на могілках. Пабудавана ў XIX стагоддзя з дрэва. Помнік народнага дойлідства.

Архітэктура

Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, які над алтарнай часткай пераходзіць у вальмавы. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена чатырохгранная званіца з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Чапунь Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Іўеўскага раёна Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святой Варвары