Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Князікоўцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1870 годзе з бутавага каменю. Сярод мураванай агароджы пастаўлена двухслуповая двух’ярусная брама-званіца.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай, да якога далучаны прамавугольны ў плане прытвор пад двухсхільным пакрыццём і пяцігранная апсіда. У дэкоры выкарыстаны аркатурныя фрызы, ліштвы з сандрыкамі арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Іўеўскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1870 годзе Катэгорыя:Вялікія Князікоўцы Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі Катэгорыя:1870 год у Беларусі