Наві́цкавічы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Навіцкавіцкага сельсавета.

Гісторыя У 1954—1958 гадах вёска ўваходзіла ў склад Дзмітровіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6..

Геаграфія Знаходзіцца за 8 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Каменец, за 47 км ад Брэста, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка. На паўднёвы ўсход ад аграгарадка працякае рака Лясная.

Насельніцтва 1999 год — 391 жыхар, 160 двароў.

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура  — С. 106.

Спасылкі

Катэгорыя:Навіцкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна