Інды́чы (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пелішчанскага сельсавета. Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы ўсход ад Камянца, 43 км ад Брэста. Вёска знаходзіцца ў памежнай зоне, для наведвання патрэбны дазвол ад памежнага камітэта.
Назва Фіксавалася граўжышскае прозвішча Інда, індурскае Індыч.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-FQQT-4?cat=835176&i=954&lang=pl&cc=4166194 Ёсць літоўскае, латышскае Indahttps://pavardes.lki.lt/?pv=d2c29eec59229aaf0539e280deec4d9dhttps://uzvardi.lv/surname/766179.
Гісторыя У 1800 годзе па фундацыі Тамаша Канюшэўскага ў Індычах пабудавана драўляная ўніяцкая царква Нараджэння Божай Маці, пасля скасавання Ўніі прыхаджане пераведзены ў праваслаўе. У сярэдзіне 19 ст. сяло ў Жыцінскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні Расійскай Імперыі. Адносілася да маёнтка Пелішча, уласнасці Лышчынскіх. У 1885 гозе была праваслаўная царква, карчма, у вёсцы размяшчалася валасное праўленне. У 1890 годзе ў складзе Індычскай сельскай грамады. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін, карчма.
У 1921—39 гг. вёска Індычы ў складзе Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польшчы. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Пелішчанскім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. У Другую сусветную вайну на франтах загінулі і прапалі без вестак 10 жыхароў вёскі. У маі 1943 года за сувязь з партызанамі расстраляны 2 жыхары вёскі. У 1960-я г. царква ў Індычах разбуранаІндычы.
Насельніцтва 1885 год — 19 двароў, 239 жыхароў 1897 год — сяле 27 двароў, 218 жыхароў, У выселку Індычы 5 двароў, 15 жыхароў. 1905 год — 314 жыхароў 1923 год — 15 двароў, 60 жыхароў 1940 год — 40 двароў, 194 жыхары. 1960 год — 147 жыхароў 1970 год — 131 жыхар 2005 год — 46 жыхароў
Славутасці Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1997)
Літаратура Гарады і вёскі Беларусі, Энцыклапедыя, Том 4 БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ, кніга ІI Мінск, «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ», 2007
Спасылкі
Катэгорыя:Пелішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна