Акця́бр (, , да 1939 года Камень Шляхецкі) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзецкага сельсавета.

У 1940—1954 гадах цэнтр Каменскага сельсавета Антопальскага раёна. У 1970 годзе да вёскі далучана вёска ВаратынічыРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)..

Геаграфія Знаходзіцца за 18 км ад горада Кобрын, за 70 км ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец.

Славутасці Свята-Пакроўская царква (1937)

Насельніцтва 1995 год — 1081 жыхар, 461 двор.

Вядомыя асобы Аляксандр (Кульчыцкі) (1826—1888) — дзеяч праваслаўнай царквы, епіскап Туркестанскі, Кастрамскі і Галіцкі. Андрэй Андрэевіч Карпук (нар. 1944) — беларускі матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1974), прафесар (1993).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзецкі сельсавет (Кобрынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Кобрынскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі