Пе́скі. Сустракаецца таксама варыянт Пяскі́ (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хідрынскага сельсавета.

У 1940—1954 гадах цэнтр Пескаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 8 км у напрамку на захад ад горада Кобрын, за 37 км ад Брэста, каля левага берага ракі Мухавец і аўтамабільнай дарогі .

Насельніцтва 2000 год — 733 жыхары, 356 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Пётр Іванавіч Ратайка (1898—1982) — першы старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Фама Сямёнавіч Дзем’янюк (1898—1968) — доктар тэхнічных навук (1956), прафесар (1957), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР, савецкі вучоны-тэхнолаг.

Літаратура — С. 327. Ліст карты N-35-133. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Хідрынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кобрынскага раёна