Рэканкіста (ісп. і парт. , адваёўванне) — працэс заваявання маўрытанскіх каралеўстваў на Пірэнейскім паўвостраве хрысціянамі, а таксама, у шырокім разуменні, наступныя ганенні і прымусовае хрышчэнне мусульман і іудзеяў. Хрышчоных маўраў звалі «Марыскі», а хрышчоных іудзеяў — «Мараны». Функцыя прымусу да хрышчэння і сачэння за тым, каб новазвернутыя хрысціяне не вызнавалі свае ранейшыя культы, была ўскладзена на інквізіцыю. Хрышчоныя марыскі і мараны (калі яны пазней не былі спаленыя па абвінавачваннях у звароце да ранейшай веры) у Іспаніі растварыліся бясследна. У Партугаліі жа нашчадкі хрышчоных яўрэяў, з’яўляючыся каталікамі, тым не менш захоўваюць сваю самасвядомасць. У цяперашні час гэта, галоўным чынам, людзі з заможных слаёў насельніцтва, якія пражываюць у раёне горада Порту. Іх можна адрозніць ад астатняга насельніцтва Партугаліі па характэрных прозвішчах.

Рэканкіста пачалася ў раёне Кавадонгі сённяшняй Астурыі, якая адзіная не была заваявана маўрамі. Яе ініцыяваў князь Пелаё у 722. Рэканкіста ішла з пераменным поспехам, што звязана з тым, што феадальныя звады прымушалі хрысціянскіх уладароў дужацца адзін з адным і са сваімі васаламі. Здараліся і відавочныя няўдачы, напрыклад бітва пры Аларкосе. Скончылася рэканкіста ў 1492, калі Фердынанд II Арагонскі і Ізабела I Кастыльская выгналі апошняга маўрытанскага ўладара з Іберыйскага паўвострава. Яны аб’ядналі большую частку Іспаніі пад сваёй уладай (Навара была ўключана ў склад Іспаніі ў 1512).

Барацьба супраць маўраў, зрэшты, не ўтрымлівала хрысціянскія каралеўствы ад дужання адно з адным або заключэнняў часовых саюзаў з ісламскімі ўладарамі. Маўрытанскія каралі часта мелі хрысціянскіх жонак або маці. Пазней у Кастыліі было досыць ваеннай моцы заваяваць апошняе каралеўства Гранаду, але яна доўга аддавала перавагу замест гэтага атрымліваць даніну. Гандаль праз Гранаду складаў галоўны шлях афрыканскага золата ў сярэдневяковую Еўропу.

У час Крыжовых паходаў барацьба супраць маўраў успрымалася як бітва за ўвесь хрысціянскі мір. Рыцарскія ордэны, такія як тампліеры, былі створаныя для барацьбы з маўрамі, а Папы Рымскія заклікалі еўрапейскіх рыцараў да барацьбы на Іберыйскім паўвостраве. Існуе шырокая арабская літаратура, якая апісвае выгнанне арабскага насельніцтва паўвострава, якое яны лічылі (і лічаць) сваёй радзімай. У цяперашні час у асяроддзі мусульманскіх экстрэмістаў, асабліва арабскіх (Усама бэн Ладэн), распаўсюджана перакананне, што з хрысціянскімі заваяваннямі мусульманскіх зямель (у тым ліку і з акупацыяй Пірынейскага паўвострава) трэба змагацца аж да поўнага вызвалення гэтых тэрыторый і вяртання іх у мусульманскі мір.

Этна-сацыяльныя групы насельніцтва Пірэнэйскага паўвострава ў час Рэканкісты Маўры, уключалі ўласна афрыканскіх мусульман: арабаў, якія складалі малалікую (1-3 %) і высока прывілеяваную эліту халіфата; а таксама бербераў, якія выконвалі ролю наймітаў у войску і дробных службоўцаў мусульманскага дзяржаўнага апарата, якія гаварылі на берберскай мове і карысталіся арабскай мовай у афіцыйным асяроддзі (5 %-10 %) Мувалады, хрысціяне раманскага паходжання, якія прынялі іслам і практычна цалкам зліліся з мусульманамі (5 %) Мудэхары, сяляне і рамеснікі мусульмане, пакінутыя ў захопленых хрысціянамі землях. Рэнегаты, нядаўна былыя хрысціяне, якія прынялі іслам і ваявалі на баку мусульман Марыскі, сяляне і рамеснікі мусульмане, якія добраахвотна або гвалтоўна перайшлі ў хрысціянства на падкантрольных хрысціянам землях Сефарды, групы раманамоўных яўрэяў Пірэнэйскага паўвострава Мараны, групы ахрышчаных раманамоўных яўрэяў Пірэнэйскага паўвострава Масарабы, групы раманамоўных хрысціян еўрапейскага паходжання, якія пражывалі на падкантрольных мусульманам землях. Хрысціяне, групы раманамоўных хрысціян-католікаў еўрапейскага паходжання, які дамінавалі на поўначы краіны. Спрадвечныя хрысціяне, прывілеяваныя групы раманамоўных нашчадкаў хрысціян-католікаў, пачынаючы з апошняга этапу Рэканкісты.

Пераносныя значэнні У канцы 20 стагоддзя ў розных рэгіёнах міру ў паняцця Рэканкіста ўзніклі новыя значэнні.

Мексіка і ЗША

Паняцце Рэканкіста часта выкарыстоўваецца ў ультраправых, кансерватыўных палітычных кругах ЗША для апісання дэмаграфічнай сітуацыі на паўднёвым-захадзе краіны, дзе, у выніку бескантрольнай нелегальнай міграцыі за апошнія дзесяцігоддзі, мексіканцы і іншыя выхадцы з Лацінскай Амерыкі ізноў сталі большасцю насельніцтва. Для даведкі, тэрыторыя паўднёвага захаду да вайны 1848 г. з’яўлялася мексіканскай тэрыторыяй з хай і малалікім (каля 50.000), але ўсё ж іспанамоўным насельніцтвам. Паражэнне Мексікі ў вайне прывяла да наплыву сюды белых англамоўных перасяленцаў, якія абсалютна пераважалі ў рэгіёне да канца 1970-х гадоў, але пачалі здаваць свае пазіцыі ў апошнія гады.

Манрэаль і Квебек у Канадзе

Паняцце Рэканкіста таксама нярэдка можна сустрэць у англа- і франкамоўных публікацыях Канады і ЗША, якія апісваюць развіццё дэмалінгвістычнай сітуацыі ў сучаснай правінцыі Квебек, асабліва датычна галоўнага мегаполіса правінцыі, а некалі найвялікшага горада краіны (цяпер другога па велічыні пасля Таронта) — Манрэаля. Для даведкі, тэрыторыя сучаснага Квебека і Манрэаля да 1759 г. (гл. Новая Францыя) з’яўлялася французскай тэрыторыяй з хай і нешматлікім (каля 60.000), але ўсё ж франкамоўным каталіцкім насельніцтвам. Паражэнне Францыі ў вайне з Вялікабрытаніяй прывяло да наплыву ў Манрэаль белых англамоўных перасяленцаў, якія абсалютна пераважалі ў горадзе канца 1930-х гадоў, але асабліва пачалі здаваць свае пазіцыі ў апошнія гады з развіццём квебекскага нацыяналізму і прыняцця такіх законаў як Хартыя французскай мовы, якія аднавілі французскае аблічча Манрэаля. Англамоўнае насельніцтва складае па дадзеных за 2006 толькі 12,5 % насельніцтва горада і 8,2 % насельніцтва правінцыі.

Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі