Ку́дрычы (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Ясельда. Уваходзіць у склад Калавуравіцкага сельсавета.
Назва Тапонім балцкага паходжання, ад літоўскага kudra — 'мокрае вільготнае месца, якое парасло зараснікам' або 'балота'.
Гісторыя
Ранняя гісторыя Землі былі перададзены пінскім францысканцам каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай Бонай Сфорцай. Згадваецца ў 1552 годзе як сяло ў Хрысцібалоцкім войтаўстве Пінскага староства, належала Пінскаму францысканаму манастыру. Старабеларускай мовай Кудричи С. 217.. Мела 2 валокі, 5 маргоў, 22 пруты зямлі. Пасля адміністрацыйнай рэформы, з 1567 года ўваходзіць у склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1788 годзе, паводле іншых звестак у 1796 годзе пабудавана царква Святых Пятра і Паўла (не захавалася).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі дзяржаўная ўласнасць. Пасля 1861 года ў Лемяшэвіцкай воласці Пінскага павета, у складзе Асабовіцкай сельскай грамады.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну з сярэдзіны верасня 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі, Кудрычы апынуліся каля лініі фронту. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Лемяшэвіцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. Прэтэнзіі на тэрыторыі выказвала таксама Украінская Народная Рэспубліка, з дазволу немцаў на Піншчыне быў утвораны штаб вайсковых фармаванняў Украінскай дзяржавы С. 18.. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, у 20-х чыслах студзеня 1919 года ваколіцы Пінска заняты Чырвонай Арміяй. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У пачатку сакавіка 1919 года землі заняты войскамі Польшчы. У 20-х чыслах ліпеня 1920 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У канцы верасня 1920 года занята Польшчай.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Кудрычы засталіся ў складзе Польшчы. Вёска ўваходзіла ў склад гміны Лемяшэвічы Пінскага павета Палескага ваяводства. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. У 1934 годзе Кудрычы наведала амерыканская даследчыца Луіза Арнер Бойд, якая зрабіла здымкі мясцовых жыхароў і іх побыту.
У выніку паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з лістапада ў складзе Беларускай ССР. З 15 студзеня 1940 года ў Пінскім раёне.
У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1970 годзе цэнтр калгаса «Сцяг».
Забудова У вёсцы драўляная забудова сядзібнага тыпу, размешана ўздоўж Ясельды.
Насельніцтва
1850-я гады — 22 двары, 150 душ дзяржаўных сялян 1860 год — 22 двары, 150 жыхароў 1880-я гады — 16 двароў, 184 жыхары 1897 год — 27 двароў, 245 жыхароў 1908 год — 23 двары, 241 жыхары 1921 год — 59 двароў, 371 жыхар 1940 год — 78 двароў, 429 жыхароў 1960 год — 450 жыхароў 1970 год — 326 жыхароў 1999 год — 38 жыхароў 2009 год — 30 жыхароў 2019 год — 14 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Живут на островах в Кудричах
Катэгорыя:Калавуравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна