Парахо́нск (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парахонскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 31 км у напрамку на паўночны ўсход ад Пінска, за 206 км ад Брэста, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Парахонск.

Гісторыя У XV—XVII стст. з’яўляецца ўласнасцю князёў Жыжэмскіх, спадкаемцамі якіх былі Радзівілы.

У XVIII ст. маёнтак набывае князь Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі (каля 1735—1806), якому таксама належалі сядзібы ў Пагосце-Загародскім і Луніне. Пазней маёнтак належаў Гераніму Францішкавічу Друцкаму-Любецкаму (1776/9—1844), затым Эдвіну Геранімавічу Друцкаму-Любецкаму (1828—1901), пазней (да Першай сусветнай вайны) — Францішку Эдвінавічу Друцкаму-Любецкаму (1878—?).

У чэрвені 1943 г. фашысты спалілі 126 гаспадарак, забілі 9 чалавек.

Насельніцтва 1990 год — 2219 жыхароў, 717 двароў. 1999 год — 2175 жыхароў. 2000 год — 2219 жыхароў, 705 двароў. 2009 год — 1852 жыхары.

Вядомыя асобы Генадзь Мікалаевіч Невыглас (нар. 1954) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч Соф’я Катажына Хамянтоўская (1902—1991) — польская фатограф-мастачка

Славутасці Царква Раства Багародзіцы (1888) — . Храм пратэстанцкі.

Страчаная спадчына

Сядзіба Друцкіх-Любецкіх. Вятрак.

Крыніцы

Літаратура

Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.

Спасылкі

Катэгорыя:Парахонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна

Катэгорыя:Друцкія-Любецкія