885 Ульрыка () — астэроід галоўнага пояса. Адкрыты 23 верасня 1917 года савецкім астраномам Сяргеем Іванавічам Бяляўскім у Сімеізскай абсерваторыі, у Крыме. Названы, меркавана, у гонар Ульрыкі фон Левецаў (1804—1899). У перыяд 1821—1823 гадоў яна адпрэчыла прапанову пра шлюб ад вядомага нямецкага паэта Іагана Вольфганга фон Гётэ. Смутак паэта выяўлена ў яго вершаваным творы Marienbader ElegieLutz D. Schmadel. Dictionary of minor planet names. Springer, 2003. ISBN 978-3-540-00238-3.
Астэроід не перасякае арбіту Зямлі і абарачаецца вакол Сонца за 5,43 юліянскіх гадоў.
Гл. таксама Спіс астэроідаў (801—900)
Крыніцы
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1917 годзе Катэгорыя:Сямейства Феміды Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 2 да 40 км