thumb|200px|The Courtyard of the Dolls in the Alcazar of Seville Мудэхары (, ад араб. мудаджан — прыручаны, хатні) — мусульманскае насельніцтва, якое заставалася на тэрыторыі Пірынейскага паўвострава, адваяванай іспанскімі дзяржавамі падчас Рэканкісты.
Першапачаткова мудэхарам было дазволенае захоўваць свае землі, законы і звычаі, вызнаваць іслам. У шэрагу месцаў, аднак, у парушэнне дамоў мудэхары падвяргаліся пераследам (у прыватнасці, ім загадвалася адмысловая адзежа, вылучаўшая іх з астатняга насельніцтва). З падзеннем у 1492 эмірата Гранады іх гвалтоўна сталі звяртаць у хрысціянства. З гэтага часу мудэхары, якія прынялі хрысціянства, завуцца марыскі.
Стыль «мудэхар» у мастацтве Мудэхары стварылі ў XV і XVI стст. адмысловы стыль, змяшаны з стылем рэнесанс і з маўрытанскімі формамі; галоўныя помнікі гэтага стылю — палац Інфантада ў Гвадалахары, так наз. дом Пілата і некаторыя часткі Альказара ў Севільі. Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Архітэктура Іспаніі Катэгорыя:Рэканкіста