Дзяржа́ўны гістары́чны музе́й у Маскве — цэнтральны дзяржаўны музей гісторыі Расіі ад старажытных часоў да сучаснасці, буйное сховішча помнікаў матэрыяльнай культуры народаў СССР.
Заснаваны ў 1872 па ініцыятыве А. А. Зялёнага (кіраўнік музея ў 1872—80), А. С. Уварава (кіраўнік у 1881—84) і інш. Адкрыты ў 1883, меў 11 залаў, больш за 3 тыс. экспанатаў. У 1992 больш за 4 млн экспанатаў.
Збор музея Мае калекцыі: археалагічную (каля 1 млн адзінак), нумізматычную (каля 1,5 млн адзінак), зброі, адзення, вырабаў з металу, шкла, керамікі, косці, дрэва; захоўвае сусветна вядомыя зборы рукапісаў, старадрукаў, старажытнага жывапісу, графікі і картаграфіі.
Ёсць экспанаты з Беларусі: матэрыялы археалагічных раскопак Е. Р. Раманава і братоў Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў (працавалі на Віцебшчыне, Лагойшчыне, вывучалі курганы Палесся і Падняпроўя); скарб сярэбраных рэчаў XI—XII стст. з Полацка; калекцыя слуцкіх паясоў; збор беларускіх рукапісаў XVI—XVIII стст. (Слуцкі і Баркулабаўскі летапісы, рукапісы Сімяона Полацкага), першадрукаваных кніг Ф. Скарыны (84 экз.), С. Буднага і інш., дакументы па гісторыі Беларусі XIX ст., у т.л. фонд віленскага губернатара Пахвіснева і інш.
Літаратура Гістарычны музей у Маскве // С. 271. Кириченко Е. И. Исторический музей. — М., 1984. Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984. Каханоўскі, Г. Гістарычны музей у Маскве / Генадзь Каханоўскі // — С. 14.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Гістарычнага музея
Катэгорыя:Музеі Масквы Катэгорыя:Красная плошча (Масква) Катэгорыя:З’явіліся ў 1872 годзе Катэгорыя:1872 год у Маскве