Саўка ды Грышка — беларуская народная песня, апрацоўка народнай мелодыі — Міхаіл Антонавіч Казінец

Песня мае два тэксты.

Гісторыя Гістарычна песня — рэлігійная, каляднаяНаша Ніва «Саўка ды Грышка revisited», 30.11.2012. Янка Купала ў 1920-х, каб была магчымасць выкарыстоўваць у савецкіх школах, перарабіў тэкст на нерэлігійны. Потым у кнігах змяшчалі адаптаваны на аснове Купалавага тэкст. АдаптаваныГістарычныСаўка ды Грышка ладзілі дуду

Павесяліцца ды прагнаць нуду.

Ду-ду-ду, ду-ду-ду,

Ды прагнаць нуду.

Як разышліся музыкі, гу-га!

Згінула гора, згінула туга.

У-га-га, у-га-га,

Згінула туга.

Дзедка старэнькі, ёмкі ўзяўшы жмут,

Кіем на дзверы паказаў ім тут.

Ту-ту-ту, ту-ту-ту,

Паказаў ім тут.

Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,

Толькі не страшце малога хлапца.

Го-ца-ца, го-ца-ца,

Малога хлапца.Саўка ды Грышка ладзілі дуду

Павесяліцца з ёй на Каляду.

Ду-ду-ду, ду-ду-ду,

З ёй на Каляду.

Як разышліся музыкі, гу-га!

Згінула гора, згінула туга.

У-га-га, у-га-га,

Згінула туга.

Дзедка старэнькі, ёмкі ўзяўшы жмут,

Кіем на дзверы паказаў ім тут.

Ту-ту-ту, ту-ту-ту,

Паказаў ім тут.

Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,

Толькі не страшце Езуса-хлапца.

Го-ца-ца, го-ца-ца,

Езуса-хлапца

Выканаўцы «Песняры»

Спасылкі Песня са старым тэкстам у выкананні Данчыка (youtube) Песня ў выкананні Аляксандры Няхай (брала ўдзел у адборы на «Еўрабачанне», але не прайшла), (youtube)

Катэгорыя:Народныя песні Катэгорыя:Беларускія народныя песні