Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзец Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Гісторыя Пабудавана ў 1869 годзе ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму.
Архітэктура Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Васьмігранныя барабаны над прытворам і малітоўнай залай накрыты самкнутымі сферычнымі купаламі з макаўкамі ў завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з акніцамі.
Інтэр’ер У інтэр'еры абразы «Святы Мікалай» (19 ст., дошка, алей), «Успенне» (1908 г., дошка, алей), «Хрыстос у пакуце» (канец 19 ст., дошка, алей).
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Гарадзец (Рагачоўскі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1869 годзе Катэгорыя:1869 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі