Капліца ў Гарадзеі — мураваная праваслаўная капліца ў гарадскім пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, пабудаваная ў 1874 годзе з бутавага каменю. Знаходзіцца на вуліцы Мірскай, каля чыгуначнага пераезда.
Архітэктура Вырашана кампактным квадратным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай сцяной. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, вулучанымі атынкаванымі ліштвамі на фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзея Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:1874 год у Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Нясвіжскага раёна