Но́вы Двор. Сустракаецца таксама варыянт Но́вы Двур (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Навадворскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад Пінска, за 210 км ад Брэста, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Парахонск, каля заходняга берага вадасховішча Пагост.

Насельніцтва 2000 год — 1063 жыхары, 412 двароў.

Славутасці Свята-Успенская царква (1992). Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Страчаная спадчына Навадворскі Успенскі манастыр (1648—1817)

Вядомыя асобы Мікалай Пятровіч Кахавец (1924—1998) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Літаратура  — С. 372.

Спасылкі

Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Пінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна