Міка́лай Дубі́цкі (?—) — беларускі размалёўшчык шкла. Працаваў на гуце ў Налібаках, з 1739 года ва Урэччы. Быў першым размалёўшчыкам па шкле, ствараў эскізы люстэркаў. У 1775—1781 гг. працаваў на мануфактуры Хадкевічаў у Чарнобылі, потым ізноў ва Урэччы. Гравіраваў узоры на шкляных пластах і рамах для люстэркаў, аздабляў дробную шкляную пластыку.

Яго сынам, відаць быў Ян Дубіцкі.

Літаратура Дубіцкія.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Постаці Налібакаў Катэгорыя:Постаці Урэчча (Любанскі раён)