thumb|Ізраіль, Заходні бераг ракі Іардан, Сектар Газа і Галанскія вышыні Палесціна-ізраільскі канфлікт — ваенны канфлікт паміж дзяржавай Ізраіль і палесцінцамі, які працягваецца дагэтуль. Ён з'яўляецца часткай шырэйшага араба-ізраільскага канфлікту. Гэта спрэчка паміж дзвюма групамі людзей з прэтэнзіямі на праваўладанне і суверэнітэт над адной і той жа тэрыторыяй былога брытанскага мандата Палесціна. Былі зроблены шматлікія спробы зрабіць на спрэчнай тэрыторыі дзве дзяржавы: незалежную палесцінскую дзяржаву побач з ІзраілемThe American Jewish Cocoon by Peter Beinart | The New York Review of Books. У наш час, для пераважнай большасці ізраільцян і палесцінцаў, паводле мноства шырокіх апытанняў, рашэнне аб стварэнні дзвюх дзяржаў з'яўляецца лепшым спосабам спыніць канфліктhttp://www.iht.com/articles/2008/04/21/opinion/edkhouri.php http://www.economist.com/opinion/displaystory.cfm?story_id=10608398&CFID=9255691&CFTOKEN=f4f1ee3ebdf03cfe-315784CD-B27C-BB00-012BEA62CA3765FDJust another forgotten peace summit — Israel News | Haaretz . Большасць палесцінцаў бачыць у Заходнім беразе рэкі Іардан і ў сектары Газа складнікі сваёй будучай дзяржавы, якая таксама прымаецца большасцю ізраільцянDershowitz, Alan. The Case for Peace: How the Arab-Israeli Conflict Can Be Resolved. Hoboken: John Wiley & Sons, Inc., 2005. Частка навукоўцаў выступае за рашэнне аб стварэнні адзінай дзяржавы, у выніку чаго ўвесь Ізраіль, сектар Газа, і Заходні бераг стане бінацыянальнай дзяржавай з роўнымі правамі для ўсіхIsrael: The Alternative by Tony Judt | The New York Review of BooksVirginia Tilley, The One-State Solution, University of Michigan Press . Аднак, ёсць значныя сферы рознагалоссяў па форме любога канчатковага пагаднення, а таксама ў плане даверу: кожны бок бачыць у другім пагрозу сваёй бяспекіIsrael News — Haaretz Israeli News source.
Гл. таксама Інтыфада ХАМАС Хезбала Палесцінскі тэрарызм
Катэгорыя:Узброеныя канфлікты Катэгорыя:Гісторыя Ізраіля Катэгорыя:Гісторыя Палесціны