Лі́зінг () — доўгатэрміновая арэнда машын і абсталявання, набытых арэндадаўцам для арандатара для вытворчага выкарыстоўвання, пры захаванні права ўласнасці на іх за арэндадаўцам на ўвесь тэрмін дагавора.

Па сваёй сутнасці лізінг спалучае ў сабе рысы арэнды і крэдыту: кліент карыстаецца маёмасцю (як пры арэндзе), але з правам яе наступнага выкупу ва ўласнасць (як пры крэдыце).

Сутнасць паняцця Дагавор арэнды прадугледжвае прадмет лізінгу (абсталяванне, машыны, ЭВМ, аргтэхніка, транспартныя сродкі, збудаванні вытворчага, гандлёвага і складскога прызначэння), вызначэнне тэрміна арэнды, пэўнае ўзнагароджанне (арэндная плата), якое ўключае працэнтную стаўку (кошт прыцягнення сродкаў арэндадаўцам на грашовым рынку з улікам неабходнага прыбытку банка) і амартызацыю маёмасці.

Лізінг у Беларусі Станам на 2024 года, у Беларусі лізінгавыя аперацыі ажыццяўлялі 96 спецыялізаваных лізінгавых арганізацый і 9 банкаў. Беларускі рынак класіфікуюць як умеранаканцэнтраваны — доля трох найбуйнейшых кампаній складае 50,8 %, а найбуйнейшая лізінгавая арганізацыя (ААТ «Прамгаралізінг») кантралюе 27,98 % агульнага аб’ёму бізнесу.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фінансы Катэгорыя:Арэнда