«Дзікае паляванне караля Стаха» — мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Сюжэт

Дзеянне карціны разгортваецца ў канцы XIX стагоддзя на беларускім Палессі, куды прыехаў малады навуковец-этнограф Андрэй Беларэцкі, каб вывучаць народныя падданні. Ён пасяліўся ў невялікім маёнтку Балотныя Яліны, гаспадыня якога Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду — распавяла жахлівую гісторыю пра караля Стаха, які час ад часу палюе на прадстаўнікоў яе роду…

У ролях Барыс Плотнікаў — Андрэй Беларэцкі, этнограф Алена Дзімітрава — Надзея Яноўская, гаспадыня палаца Балотныя Яліны Барыс Хмяльніцкі — Алесь Варона Альберт Філозаў — Ігнацій Гацевіч, пан-кіраўнік маёнткам Яноўскіх, быў забіты на балоце Валянціна Шэндрыкава — удава пана Кульша Раман Філіпаў — пан Дубатоўк, ён жа Кароль Стах Барыс Раманаў — судовы следчы Уладзімір Фёдараў — Базыль Гацевіч Ігар Клас — Рыгор

Здымачная група

Аўтар сцэнарыю: Уладзімір Караткевіч, Валерый Рубінчык Рэжысёр-пастаноўшчык: Валерый Рубінчык Аператар-пастаноўшчык: Таццяна Логінава Мастак-пастаноўшчык: Аляксандр Чартовіч Кампазітар: Яўген Глебаў

Цікавыя факты Здымкі старадаўняга палаца праводзіліся ў Падгорацкім замку, які знаходзіцца ў Львоўскай вобласці, Украіна.

Прэм’ера фільма адбылася 1980 г. у Мінску ў сценах касцёла Святога Сымона і Святой Алены (Чырвонага касцёла), дзе тады размяшчаўся Дом кіно.

Узнагароды

1980, Італія — Гран-пры на I МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў «Містфэст» у Каталіке 1980, Францыя — спецпрыз журы фільму, прыз «за лепшую жаночую ролю другога плану» В. Шендрыкавай на Х МКФ фільмаў-жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы 1980, Канада — спецпрыз журы на IV МКФ у Манрэалі 1981, Італія — дыплом фільму на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесце 1981, ЗША — дыплом фільму на МКС «Фільмэкс» ў Лос-Анджэлесе 1983, Бельгія — Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў «Пасаж-44» у Бруселі

Спасылкі О фільме на сайце kino-teatr.ru

Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Фільмы Валерыя Рубінчыка Катэгорыя:Містычныя драмы Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Экранізацыі твораў Уладзіміра Караткевіча Катэгорыя:Фільмы СССР 1979 года Дзікае паляванне караля Стаха Дзікае паляванне караля Стаха Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»