Нямцэвічы (Урсын-Нямцэвічы) — шляхецкі род герба «Равіч». Вядомы з XVI ст., валодалі маёнткамі ў Берасцейскім, Новагародскім, Віленскім ваяводствах. З XVII ст. карысталіся прыдомкам Урсын, які з'яўляеццая алюзіяй на выяву ў гербе мядзведзя ().

Найбольш вядомыя прадстаўнікі Аляксандр Урсын Нямцэвіч (нар. у 1681), мечнік берасцейскі (1750), Францішак (1718, в. Клейнікі каля Берасця?—), чашнік берасцейскі ў 1750, суддзя каптуровы ў 1764 i земскі з 1770, староста равяціцкі з 1770-х г. Пасол на соймы 1750, 1764 (падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага), 1773—75. Станіслаў (1753, в. Клейнікі каля Берасця—), пасол на сойм 1782, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1781—82, староста равяціцкі. Гродзенскі маршалак (1801—1807), губернатар (1816—1817). Марцэлі Станіслаў Костка Урсын Нямцэвіч, пасол на элекцыйны сойм 1764. Юльян (, в. Скокі Берасцейскага павета—), польскі пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык. Ян Урсын Нямцэвіч Караль Урсын Нямцэвіч (1797—1867)

Літаратура Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246. Спасылкі