Арапе́ш (саманазва: Arapesh, літаральна "чалавек") — група малых папуаскіх народаў, што насяляюць паўночны ўсход Новай Гвінеі. Агульная колькасць (2015 г.) - 31 600 чал.Arapesh, Abu' in Papua New GuineaBumbita Arapesh, Urita in Papua New GuineaMountain Arapesh, Kavu in Papua New Guinea
Рассяленне Арапеш жывуць уздоўж ракі Сепік і марскога ўзбярэжжа на тэрыторыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Вылучаюцца тры асноўныя моўныя групы — абу, урыта і горныя арапеш (каву). Найбольшай па колькасцю групай з'яўляюцца горныя арапеш.
Гісторыя Сталыя кантакты арапеш з вонкавым светам пачаліся толькі ў XIX ст., прычым яны тычыліся пераважна насельнікаў прыморскіх раёнаў. У 1885 г. землі, населеныя арапеш, увайшлі ў склад германскіх каланіяльных валоданняў, у 1921 г. — пад кіраванне Аўстраліі. З пачатку XX ст. тут актыўна працавалі хрысціянскія місіянеры.
Арапеш сталі шырока вядомы дзякуючы атраполагам Маргарэт Мід і Рэа Фортуну, якія ў 1932 г. праводзілі сярод іх даследаванніMargaret Mead: Human Nature and the Power of CultureIra Bashkow and Lise M. Dobrin, The Historical Study of Ethnographic Fieldwork: Margaret Mead and Reo Fortune among the Mountain Arapesh // HISTORY OF ANTHROPOLOGY NEWSLETTER. Volume 34:1, June 2007. P. 9 - 16. Хаця большасць апісанняў двух даследчыкаў супадалі, яны прыйшлі да розных высноў. Так, Маргарэт Мід апісвала горных арапеш як надзвычай мірных людзей, але Рэа Фортун апублікаваў працу, прысвечаную ваеннай справе гэтага народа.
Падчас II Сусветнай вайны з-за баёў паміж японцамі і аўстралійцамі многія арапеш былі вымушаны пакінуць свае вёскі. У пасляваенныя дзесяцігоддзі назіралася сталая міграцыя жыхароў горных раёнаў на прыбярэжныя земліMountain Arapesh - History and Cultural Retenons. Гэта прывяло да значных змен традыцыйнай культуры.
У 1975 г. тэрыторыі, населеныя арапеш, увайшлі ў склад незалежнай дзяржавы Папуа — Новая Гвінея.
Катэгорыя:Папуасы