Сепік () — рака на паўночным усходзе Новай Гвінеі. Даўжыня — 1126 км, вадазбор — 80321 км². Верхняя плынь ракі Сепік унесена ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Сепік — самая доўгая рака Новай Гвінеі. Яна бярэ пачатак у горным раёне хрыбта Віктара-Імануіла. Мае мноства прытокаў. Упадае ў мора Бісмарка без стварэння дэльты. Для фаўны ракі характэрна наяўнасць мноства відаў рыб-мігрантаў. Ніжняя плыня шчыльна заселена. У верхняй плыні захаваліся ўнікальны прыродны комплекс і арыгінальная культура абарыгенаў.

Спасылкі Sepik - Integrated River Basin Management Upper Sepik River Basin Exploring the Sepik River

Катэгорыя:Рэкі паводле алфавіта Катэгорыя:Рэкі Папуа — Новай Гвінеі Катэгорыя:Памежныя рэкі