Кагане́ц — старажытная свяцільня, які дзейнічае праз згаранне алею або тлушчу; гліняная, часам металічная пасудзіна з кнотам.
Прынцып дзеяння падобны да газавай лямпы — у ёмістасць заліваюць алей або растоплены тлушч (сала, ворвань), пагружаюць туды кнот — вяроўку, зробленую з раслінных або штучных валокнаў, па якіх праз капілярны эфект алей або тлушч падымаюцца ўверх. Другі канец кноту, замацаваны над алеем, падпальваюць, алей падымаецца па кноце і гарыць.
Гісторыя
Каганец ужывалі яшчэ з эпохі палеаліту. У старажытныя часы каганцы рабілі з камня, гліны, медзі і іншых матэрыялаў.
Залежна ад паліва мянялася форма каганца — ад латка і міскі да гаршка і глячка. Каганец ставілі ці падвешвалі пад вусцем коміна.
Самыя распаўсюджаныя ўзоры каганцоў — гэта звыклая міска або напаўадкрытая канструкцыя з ёмістасцю для алею і носікам-адтулінай для кноту.
Каменныя каганцы з ворванню да нядаўняга часу выкарыстоўвалі эскімосы ў сваіх іглу. Адмыслова прыстасаваныя каганцы выкарыстоўвалі прынамсі да ХІХ стагоддзя для вымярэння часу, былі адным з тыпаў вогненнага гадзінніка.
Бытавалі побач з лучніком да пачатку XX стагоддзя.
У культуры У арабскай казцы «Аладзін» са зборніка «Тысяча і адна ноч» у медным каганцы жыве зняволены джын.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крыніцы святла Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты