Вялікі камень з адзнакай — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды. Размешчаны за 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Граніт ружовы біятытавы, лейкакратавы дробназярністы. Па форме нагадвае вялікі прас. Даўжыня валуна складае 4,1 м, шырынёй 3,4 м, вышынёй над паверхняй зямлі 3,2 м, у абводзе 11,6 м, аб'ём 45 м³, маса каля 118 т. На заходнім баку высечаны чатырохканцовы крыж. Прынесены ледавіком каля 130—150 тысяч гадоў назад з Балтыйскага шчыта.

Паводле сведчанняў мясцовага насельніцтва, падчас вайны 1812 года пад каменем быў закапаны скарб, які ў 1924—1925 гг. быў выняты невядомымі асобамі.

Літаратура Вялікі камень з адзнакай.

Спасылкі

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Ашмянскага раёна Катэгорыя:Славутасці Ашмянскага раёна Катэгорыя:Сякераўцы