Лучы́н — археалагічныя помнікі неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў, эпохі Кіеўскай Русі (гарадзішча і селішча) каля вёскі Лучын Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Селішча належалі плямёнам верхнедняпроўскай культуры і сярэднедняпроўскай культуры. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў з агнішчамі ў цэнтры, знойдзены крамянёвыя прылады працы і іншыя вырабы, ляпны арнаментаваны посуд.
Гарадзішча ўмацавана падковападобным валам, як і селішча належала носьбітам мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і насельніцтву часоў ранняга сярэдневякоўя. Знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, вырабы з жалеза і бронзы, фрагменты шкляных бранзалетаў.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што тут, магчыма, знаходзіўся летапісны горад Лучын (XII—XIII ст.).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Зарубінецкая культура Катэгорыя:Мілаградская культура Катэгорыя:Лучын (аграгарадок) Катэгорыя:Гарадзішчы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Селішчы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Паселішчы Рагачоўскага раёна