Калодзежны Роў — геалагічнае агаленне на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Гродна, на правым беразе ракі Нёман; помнік прыроды рэспубліканскага значэння. З’яўляецца адным з найбольш вывучаных на тэрыторыі Беларусі і мае агульнаеўрапейскае і агульнасусветнае значэнне.

У 1872 годзе Т. Дымчэвіч выявіў у схілах Калодзежнага Рова арганагенныя пароды, якія захавалі рэшткі міжледніковай флоры. Гэта адкрыццё зрабіла Калодзежны роў і размешчаны побач Сярэбраны роў аб’ектам пільнай увагі навукоўцаў і галоўнай крыніцай інфармацыі пра біялагічную разнастайнасць рэгіёна ў мінулымКолодежный ров — принеманский овраг .

Інтэнсіўнае вывучэнне Калодзежнага Рова, пачатае ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, працягнулася савецкімі навукоўцамі ў другой палове XX стагоддзя. Іх даследаванні прывялі да таго, што ў 1963 годзе былі абвешчаны помнікі прыроды "Агаленне «Прынёманскае 1» і «Скопішча груд валунна-галечнага кангламерату «Прынёманскае».

Апісанне Уключае адклады позналедавікоўя бярэзінскага зледзянення, александрыйскага міжледавікоўя і пачатку дняпроўскага зледзянення. Плошча пакладу складае каля 66 тыс. м². Даўжыня яра 1,5 км, глыбіня каля вусця 30 м. Магутнасць азёрных і балотных адкладаў (сапрапелі, торф, супескі, суглінкі і пяскі) да 9,1 м, якія выходзяць на паверхню ў сценках Калодзежнага Рова на адлегласці 620—855 м ад вусця.

Адклады Калодзежнага Рова з’яўляюцца адным з самых багатых на тэрыторыі Беларусі месцазнаходжанняў рэшткаў выкапнёвых раслін і жывёл. Па пылку, спорах, пладах, насенні, шышках хваёвых і інш. фасіліях у іх вызначана каля 200 відаў кветкавых і споравых раслін, па крамяністых створках — 96 відаў дыятомавых водарасцей, па ракавінах — 26 відаў астракод.

Лінза азёрна-балотных адкладаў прымеркавана да тоўшчы флювіягляцыяльных парод, у якіх за яе межамі трапляюцца глыбы кангламерату (печуры), што утварыліся пры цэментацыі карбанатным растворам жвірова-галечна-валуннага матэрыялу. У тоўшчы флювіягляцыялу і на паверхні лінзы месцамі залягае «брук» — суцэльны пласт валуноў, што засталіся ад размыву ледавіковых утварэнняў.

Літаратура Калодзежны Роў // Гродно. Энциклопедический справочник. / Редкол. (гл. ред. Шамякин И.) — Мн.: БелСЭ: Белорус. Сов. Энцикл., 1989. — 438 с. — тир, 60 тыс., экз. — ISBN 5-85700-015-7.

Спасылкі

Колодежный ров — принеманский овраг

Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Гродзенскага раёна Катэгорыя:Славутасці Гродзенскага раёна Катэгорыя:Геалагічныя агаленні