Васі́лій II Балгарабойца (Булгарактон) (; 958, Канстанцінопаль — 15 снежня 1025) — візантыйскі імператар (976—1025) з Македонскай дынастыі.

Узмацніў палітычную, эканамічную і ваенную магутнасць Візантыі; абмежаваў уплыў знатных родаў, задушыў іх паўстанні ў 976—79 і 987—89.

Меў добрасуседскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам, за якога выдаў замуж сваю сястру Ганну. Гэты шлюб паспрыяў прыняццю на Русі хрысціянства.

У 995 здзейсніў паспяховы паход у Сірыю супраць Фатымідаў; захапіў частку грузінскіх і армянскіх зямель. Пасля працяглай вайны ў 1018 пакарыў Заходне-Балгарскае царства і падпарадкаваў яго Візантыі; за жорсткасць, якую праявіў у гэтай вайне (у 1014 загадаў асляпіць 14 тыс. балгарскіх палонных), празваны Балгарабойцам. Значна пашырыў тэрыторыю сваёй імперыі: яна ўключыла ўвесь Балканскі паўвостраў і Малую Азію, распасціралася да Каўказскага хрыбта і Месапатаміі на ўсходзе і Італіі на захадзе.

Літаратура Васілій II Балгарабойца // С. 25. Михаил Пселл. Хронография: Пер. с греч. М., 1978.

Спасылкі

Катэгорыя:Македонская дынастыя Катэгорыя:Нарадзіліся ў рэгіёне Усходняя Македонія і Фракія Катэгорыя:Візантыйскія імператары X стагоддзя Катэгорыя:Візантыйскія імператары XI стагоддзя