Зарэ́чанскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі. Размешчаны за 0,5 км на поўдзень ад в. Зарэчча Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Буйны ледавіковы валун светла-ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў. Даўжыня валуна складае 3,3 м, шырыня 2,2 м, вышыня 2,2 м, у абводзе 8,6 м, аб’ём 8,5 м³, маса каля 22 т. Прынесены ледавіком каля 220—110 тыс. г. назад з Выбаргскага масіву. Мае 33 штучныя паглыбленні паўсферычнай формы глыбінёй да 2 см і 4—6 см у папярочніку, зробленыя чалавекам каля 2—2,5 тысяч гадоў назад. У язычніцкія часы — прадмет пакланення.

18 студзеня 2008 года валун абвешчаны геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения. Плошча помніка прыроды — 7,26 м², плошча ахоўнай зоны — 69,0 м².

Літаратура Зарэчанскі валун.

Спасылкі

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Зарэчча (Шчучынскі сельсавет) Катэгорыя:Геалогія Шчучынскага раёна Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна Катэгорыя:Культавыя камяні