thumb|250px|Валерыя Кустава на канцэрце Салідарныя з Беларуссю ў Варшаве, Польшча, 2014 год Вале́рыя Ку́става, вядомая таксама як Валяры́на (нар. Родныя Вобразы / Біяграфіі / Валярына Кустава , ) — беларускі паэт, літаратар, сцэнарыст, тэлевядучая.

Біяграфія Вучылася ў ДМШ № 9, скончыла ДМШ № 19 па класе скрыпкі і фартэпіяна. Вучылася ў Ліцэі з тэатральным ухілам № 136, скончыла беларускамоўны клас тэатральнага ліцэя (былая СШ № 211, 2002). Наведвала Беларускі калегіум — аддзяленне «філасофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Мінску (2003), БДУКіМ (2007, дыплом з адзнакай, спецыяльнасць «Літаратурная работа», спецыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру БДАМ (2008, спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства», спецыялізацыя — кінатэлемастацтва, — мае ступень магістра мастацтвазнаўства). Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Скончыла аспірантуру БДАМ (2012, спецыяльнасць «Кіназнаўства», спецыялізацыя — кіна-, тэле- і іншыя віды экранных мастацтваў.

Творчасць Сама таго не ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры: Першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 6 гадоў у часопісе «Бярозка» (№ 9—10, 1992); Першы зборнік паэзіі «Кроў Сусвету» з прадмовай Васіля Жуковіча быў надрукаваны ў 11 гадоў; Секцыю паэзіі СБП прайшла ў 16 гадоў.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, Славеніі, Туркменістане, Германіі, Швецыі і інш. Аўтар шэрагу песень, супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі, ансамблямі і выканаўцамі. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, французскую, шведскую, англійскую, літоўскую, грузінскую, славенскую, украінскую, польскую і рускую мовы. Сама перакладае з беларускай, рускай, украінскай, польскай і інш.; аўтар шматлікіх публікацый у перыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы Час», «Arche», «Полымя», «Культура» і інш.

Вершы Валярыны вельмі розныя: ад філасофска-сур'ёзных да правакацыйна-хуліганскіх.

Грамадская дзейнасць У лютым 2018 года ў Беларускім Доме ў Варшаве на Дзень роднай мовы правяла «Нацыянальную дыктоўку», якой Беларускі Дом распачаў святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Крымінальны пераслед У чэрвені 2021 года Куставай прыйшлося пакінуць Беларусь. 3 чэрвеня невядомыя ламаліся ў яе кватэру. Пасля гэтага сувязь з ёй знікла, пакуль літаратарка не апынулася ў Польшчы. У Беларусі жа распачаўся крымінальны пераслед у адносінах да яе: Куставу абвінавацілі па меншае меры ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і нясплаце падаткаў за фінансаванне пратэстаў.

Бібліяграфія Кроў Сусвету: вершы; Прадм. В. Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175. Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р. Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с. Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.

Узнагароды Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (1997) за кнігу «Кроў Сусвету»; Дыпламант II форума творчай моладзі «ХХІ стагоддзе — музыка надзеі» (1997); Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў, які праводзіўся пад эгідай ЮНЕСКА ў Парыжы (2000); Стыпендыят Дзяржаўнай стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі РБ (2001); Лаўрэат стыпендыі імя Кандрата Крапівы (2003—2004) для маладых драматургаў; Стыпендыят Балтыйскага цэнтра пісьменнікаў і перакладчыкаў у Швецыі (2009); Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» за 2009 год; Удзельнік Літаратурнага калоквіуму ў Берліне, Германія (2010); Пераможца Рэспубліканскага конкурсу маладзёжнай журналістыкі «Твой Стыль» (Гродна, 2012); Удзельнік Міжнароднага Дому пісьменнікаў і перакладчыкаў у Вентспілсе, Латвія (2012); Лаўрэат Прэміі «Экслібрыс», прысвечанай Рыгору Барадуліну (2015).

Спасылкі

Профіль Валярыны на Facebook Асабісты блог Валерыны Куставай на Livejournal Суполка творчасці В. Кустава УКантакце Валярына на Камунікаце Жуковіч В. Урыўкі з прадмовы да кнігі «Кроў Сусвету», асобныя вершы , 1996; Южык М. «Мы будзем» (да творчага партрэта Валярыны Куставай), 2010; Эсэ «У абліччы адчаю» (Штрыхі да партрэту паэта Анатоля Сыса) // «Дзеяслоў» № 36, 2008 Нізка вершаў «Калыханка для Бога» // «Дзеяслоў» № 40, 2009; Эсэ «Сны мае — Готланд» // «Новы час», 31-01-2010; Эсэ «Не пераймайся, мама, я ў Варшаву!..» // «ARCHE» № 04-2010 Эсэ да 110-годдзя Ул. Жылкі «VIVERE MEMENTO! (памятай пра жыццё!)» // «Новы час», 02-05-2010 Рэцэнзія на фільм «Жыве Беларусь!» // «Новы час», 04-2012; Песня на верш Валярыны «Парыжанін» (аўдыё)

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Эсэісты Беларусі Катэгорыя:Эсэісты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі