Го́тшалк (каля 1010 — 7.6.1066) — князь бодрычаў (1031—66; фактычна з 1044).

Выхоўваўся ў кляштары св. Міхаіла ў г. Люнебургу (Германія). Пасля смерці бацькі Прыбыгнева (каля 1030) вярнуўся на радзіму і стаў княжыць, аднак у скорым часе скінуты саксонцамі і выехаў у Данію. З дапамогай свайго цесця дацкага караля Кнуда I Вялікага і брэменскага архіепіскапа Адальберта II вярнуў у 1044 княжацкі трон.

Заснаваў Вендскую дзяржаву.

Укараняў хрысціянства, намагаўся стварыць незалежную славянскую царкву.

Загінуў у час паўстання (падбухторанага племянной знаццю), якое праходзіла пад лозунгам вяртання да язычніцтва.

Літаратура Готшалк // С. 370. Гельмальд з Босау. Славянская хроніка. Кніга 1

Катэгорыя:Дынастыя Наконічаў Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Князі бодрычаў Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя