Катастрофа Boeing 767 пад Нантакетам — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 31 кастрычніка 1999 года.

Авіялайнер Boeing 767-366ER авіякампаніі EgyptAir, выконваючы рэйс MSR990 па маршруце Лос-Анджэлес — Каір з прамежкавай пасадкай у Нью-Ёрку, разбіўся ў Атлантычным акіяне за 97 км у напрамку на поўдзень ад вострава Нантакет (ЗША). Усе 217 чалавек (14 членаў экіпажа і 203 пасажыры), якія знаходзіліся на борце, загінулі. Найбуйнейшая авіякатастрофа ў егіпецкай авіяцыі.

Катэгорыя:Авіякатастрофы Катэгорыя:Катастрофы 1999 года Катэгорыя:1999 год у ЗША Катэгорыя:Падзеі 31 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 1999 года Катэгорыя:Атлантычны акіян