Уладзімір Васільевіч Гніламё́даў () — беларускі літаратуразнавец, , . Доктар філалагічных навук (1987), прафесар (1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2003; член-карэспандэнт — з 1994).
Біяграфія Нарадзіўся 26 снежня 1937 года ў в. Кругель Палескага ваяводства (цяпер у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
Скончыў у 1959 годзе філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута. Служыў у 1959—1961 гадах у Савецкай Арміі. Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна.
У 1962—1969 гадах — аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР.
У 1965 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР) па тэме «Праблема традыцый і наватарства ў сучаснай беларускай лірыцы».
У 1969—1976 гадах — інструктар аддзела культуры, загадчык сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ. З 1976 года — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР па навуковай рабоце. З 1977 года - адначасова загадчык аддзела Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларускай ССР. Член СП СССР з 1972 года.
У 1987 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР па тэме «Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс».
З 1998 года — дырэктар, з 2006 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З 2008 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіУладзімір Гніламёдаў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 146.. Працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Галіяфы».
Памёр 3 лістапада 2024 года.
Навуковая і педагагічная дзейнасць У друку выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1962 года.
Вывучае гісторыю, тэорыю і метадалогію беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі XX стагоддзя, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, І. Мележа, А. Куляшова, П. Броўкі, М. Танка, А. Пысіна, П. Панчанка, В. Зуёнка.
Падрыхтаваў 40 кандыдатаў і 4 дактароў навукУладзімір Васільевіч Гніламёдаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Аўтар больш 300 публікацый, сярод якіх 11 манаграфій. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ў 4 тамах (1999—2003).
Выдаў брашуры «Лірычны летапіс часу» (1967), «Ленін у сэрцы» (1968), «Сучасная беларуская паэзія» (1969), «Пафас жыццесцвярджэння: Вобраз чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985). Аўтар манаграфіі «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс» (1983), «Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з часам» (1976), «Як само жыццё» (1980), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Класікі і сучаснікі» (1987), «Ад даўніны да сучаснасці» (2001), «Я. Купала. Жыццё і творчасць» (2002). Адзін з аўтараў кнігі «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (з С. Лаўшуком, Л. Савік, 1987).
Грамадская дзейнасць Член Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіў у склад Грамадскага савета пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Мастацкая творчасць раман «Валошкі на мяжы» (2004) раман «Уліс з Прускі» (2006) раман «Расія» (2007) раман «Вяртанне» (2008) раман «Вайна» (2010) раман «Пасля вайны» (2015)
Бібліяграфія Традыцыі і наватарства (у беларускай паэзіі 50—60-х гадоў) / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — 173 с. Упоравень з векам : Артыкулы, эсэ, штрыхі да партрэтаў / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 270 с. Як само жыццё / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 208 с. Сучасная беларуская паэзія : Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1983. — 304 с. Іван Мележ : Нарыс жыцця і творчасці / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Народная асвета, 1984. — 128 с. Ля аднаго вогнішча : Літаратурна-крытычныя артыкулы / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Юнацтва, 1984. — 190 с. Класікі і сучаснікі : Артыкулы, нарысы, старонкі ўспамінаў / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 288 с. Праўда зерня : Творчы партрэт Васіля Зуёнка / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 143 с. Янка Купала : Новы погляд / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Народная асвета, 1995. — 174 с. Ад даўніны да сучаснасці : Нарыс пра беларускую паэзію / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. — 244 с. Янка Купала : Жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 237 с.
Узнагароды Лаўрэат Літаратурнай прэміі ў галіне крытыкі імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка за кнігу «Янка Купала : Новы погляд» (1996), прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005), спецыяльнай прэміі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2022) за цыкл работ «Літаратура, гісторыя, свядомасць як чыннікі фарміравання беларускай дзяржаўнасці»Загад 28.11.2022 № 492 «Аб прысуджэнні Спецыяльнай прэміі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (2017).
Узнагароджваўся ордэнам Францыска Скарыны (2009), медаляміУказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 лютага 2009 г. № 74..
Крыніцы
Літаратура
Гніламёдаў Уладзімір // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл. рэсурс goliafy.com Яскевіч, А. А. Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў : Да 60-годдзя з дня нараджэння / А. А. Яскевіч // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. — № 4. — 1997. — C. 122—124.
Спасылкі Академик Гниломёдов Владимир Васильевич Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Літаратурнай прэміі ў галіне крытыкі імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі