Ла́вы, Ла́ўскае прадмесце — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная паміж Зыбіцкай вуліцай і ракой Свіслаччу.

Гісторыя

Прадмесце было адметнае тым, што ў ім канцэнтраваўся гандаль малочнымі прадуктамі. Тут жа на Плябанскай вуліцы (цяпер Куйбышава) знаходзіўся Лаўскі мост (знесены ў сярэдзіне 1960-х гадоў, месціўся проста па трасе Плябанскай вуліцыШыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 110), на якім збіралася гарадская галота ў пошуках якой-небудзь працы.

Гэты раён Мінска найбольш цярпеў ад паводак на Свіслачы і Нямізе. Ускладнялі становішча кожную вясну Плябанскія млыны, якія знаходзіліся на Свіслачы там, дзе цяпер парк імя Янкі КупалыГісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 222.

У пачатку XX ст. Лавы ўваходзілі ў другую паліцэйскую частку горада«План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197. Асноўнай вуліцай раёна была Лаўская набярэжная, якая цягнулася ад Хлусава (па вуліцыМаксіма Багдановіча) да Паліцэйскага (па вуліцы Янкі Купалы) мостаІван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008..

Сучаснасць У наш час тапонім ніяк не пазначаны на карце Мінска.

Старыя адрасы Рог Плябанскай і Гандлёва-Набярэжнай. Малочны рынак. На гарадской плошчы каля Лаўскага моста здаўна вёўся гандаль малочнымі прадуктамі, якія прывозілі сюды з навакольных маёнткаў і вёсак. З цягам часу рынку пачало бракаваць плошчы. Гарадскія ўлады, каб неяк выйсці са становішча, купілі прылеглыя плошчы ў дзвюх прыватных асоб, а затым доўга як і ў гісторыі з Плябанскімі млынамі, гандлявалася з праваслаўным кафедральным саборам, пакуль той у 1896 годзе не прадаў гораду кавалак зямлі за 625 рублёў. Малочны гандаль Мінска канцэнтраваўся ў раёне сучаснага рэстарана «Журавінка» (Янкі Купалы, 25)Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 305.

Галерэя

Гістарычныя планы

Праекты будынкаў

Гістарычныя здымкі

Літаратура Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с ISBN 985-11-0344-6. Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачат XX стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска