Вольга Гапеева (нар. , ) — беларуская паэтка, пісьменніца, перакладчыца, лінгвістка, гендарная даследчыца. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (2004).
Атрымала ступень магістра (лінгвістыка, 2005, МДЛУ), ступень магістра (гендэрныя даследаванні, 2007, EHU-International, Вільнюс, Літва), ступень кандыдата навук (параўнальная лінгвістыка, 2012, МДЛУ), навуковае званне дацэнта (2015). стыпендыятка Літаратурнага Калёквіума Берлін (2009) стыпендыятка Міжнароднага Дома пісьменнікаў і перакладчыкаў (Вэнтспілс, 2010 і 2012) стыпендыятка Праграмы Artist-in-Residence у міжнародным доме пісьменнікаў г. Грац «IHAG» (Аўстрыя, 2013) стыпендыятка Праграмы Artist-in-Residence Міністэрства Адукацыі, Культуры і Мастацтва Аўстрыі сумесна з арганізацыяй «KulturKontakr Austria» (Вена, 2014)
Прадстаўляла Беларусь на круглым стале «Скрыжаванне літаратуры: Усход і Захад» у рамках 20-га міжнароднага фестывалю (Славенія, Віленіца, 2005); на міжнароднай канферэнцыі «Літаратура без межаў», прысвечанай перакладу славянскіх літаратур краін нечленаў ЕС (Чэхія, Прага, 2006); на фестывалі «Die Macht der Sprache» (Берлін, 2007) у дыскусіі, прысвечанай тэме «Muttersprache. Vaterland».
Творчасць Піша паэзію, прозу, драматургію. Публікуецца з 1999 года ў перыёдыцы і анталогіях. Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай, японскай, латышскай), гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.
П’еса В. Гапеевай «Калекцыянэр» была пастаўлена ў рамках фестывалю «Тры дні» (серыя прэзентацый кніг выдавецтва «Логвінаў») у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. У кастрычніку 2006 года ў рамках ХІ міжнароднага тэатральнага фестывалю «Кonfrontacje Teatralne» (Люблін, Польшча) п’еса «Калекцыянэр» была прадстаўлена ў праекце «Dramat Nieobecny» на чытаннях беларускай драматургіі.
Выступала як куратарка, перакладчыца і аўтарка анталогіі «Лінія Фронту» (2003) (зборнік беларускіх і нямецкіх тэкстаў) і «Лінія Фронту — 2» (2007), «Анталогія латвійскай паэзіі» (2013), адна з перакладчыкаў зборніка нямецкай паэзіі «У танцы ліхтароў» (Im Lichtertanz, 2004), а таксама кнігі Р. Барадуліна «Ксты» (Ksty) (пераклад на англійскую, 2006).
Кніга Вольгі Гапеевай «Сумны суп» (2014) — гэта гісторыі для дарослых дзяцей. Тут слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні.
Кніга паэзіі «Граматыка снегу» (2017) пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі.
Творы Вольгі Гапеевай перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую, латышскую, славенскую, грузінскую, галандскую, рускую мовы.
Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі (Улад Бубен, Aortha, RoomDark, Spit it Out), выступае з аўдыё-візуальнымі перформансамі.
Стаўленне да дзіцячай літаратуры Вольга Гапеева не мае дзяцей, але, па яе словах, любіць дзіцячыя кніжкі. Яна лічыць, што дзіцячая літаратура — гэта вельмі сур’ёзная рэч і што праз дзіцячую літаратуру трэба трансляваць новыя нормы паводзінаў ці «апгрэйджаныя» каштоўнасці.
На яе думку ў сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры бракуе тэм, якія ўздымаюцца на захадзе — тэмы зменаў гендарных мадэляў, тэмы смерці, і варта памятаць, што «чытач можа быць дзіцём з сям’і, дзе два таты ці дзве мамы, дачкой прафесара ці дачкой працоўнага» і трэба «падтрымліваць разнастайнасць».
Перакладчыцкая дзейнасць В. Гапеева займаецца літаратурным перакладам, выкладае тэорыю і практыку перакладу. В.Гапеева не карыстаецца падрадкоўнікамі, заўсёды перакладаючы наўпрост з мовы арыгіналу. Аўтарка перакладаў: (з нямецкай) — Роберт Вальзер, Ульяна Вольф, Гюнтэр Грас, Нора Гомрынгер, Фрыдэрыке Майрокер і інш. (з англійскай) — Сара Кейн, Сільвія Плац, Дылан Томас, Трыстан Х’ю і інш. (з кітайскай) — Дай Уаншу, Лінь Хуэйінь, Сю Чжымо, Бэй Дао, Тан Даньхон, Лань Лань. (з японскай) — Мары Кона (з латышскай) — Майра Асарэ (з рускай) — Сухбат Афлатуні, Святлана Буніна, Сямён Ханін, Сяргей Цімафееў і інш.
Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2010). Лаўрэат прэміі імя Янкі Маўра (2013; казачныя гісторыі «Сумны суп»). Лаўрэат прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» за кнігу «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі» (2021).
Бібліяграфія Гапеева В. Рэканструкцыя неба. — Мінск : Логвінаў, 2003. — 142 с. Гапеева В. Няголены ранак. — Мінск: Логвінаў, 2008. — 65 с. Гапеева В. Метад муараваых крэсак. — Мінск : Галіяфы, 2012. Гапеева В. Прысак і пожня. — Мінск : Логвінаў, 2013. (глядзець бук-трэйлер): Гапеева В. (в)ядомыя гісторыі. — Mінск : bybooks.eu, 2013. , (глядзець бук-трэйлер): Гапеева В. Сумны суп. — Мінск : Галіяфы, 2014. Гапеева В. Дзве авечкі. — Мінск : Логвінаў, 2014. Гапеева В. Граматыка снегу. — Мінск : Галіяфы, 2017. — 68 с. ISBN 978-985-7140-15-2 Гапеева В. Чорныя макі. — Мінск : Логвінаў, 2019 Гапеева В. Кэмэл-Трэвэл. — Мінск : Логвінаў, 2019; Лондан : Skaryna Press, 2025. Гапеева В. словы якія са мной адбыліся. — Мінск : Логвінаў, 2020 Гапеева В. Пад асобнымі коўдрамі : вершы. — Лондан : Skaryna Press, 2024
у анталогіях і зборніках «Labirynt. Antologia współczesnego dramatu białoruskiego» — Radzyń Podlaski, 2013. «European Borderlands. Sprachlandschaften der Poesie», 2009. «Лінія Фронту — 2» Анталёгія Нямецкіх і Беларускіх Тэкстаў. — Мінск: Логвінаў, 2007. «Лінія Фронту». Анталёгія Нямецкіх і Беларускіх Тэкстаў. — Мінск: Логвінаў, 2003. — 240 с. «Краса і сіла». Анталёгія Беларускай паэзіі 20 ст. Складальнік М.Скобла.; Рэд. А. Пашкевіч. — Мінск: Лімарыус, 2003. — 880 с. «Верш на Свабоду». Анталёгія паэзіі. Радыё Свабода, 2002. — 464 с. «Анталогія маладога верша». Мінск: Ураджай, 2001. — 351 с.
у перыядычных выданнях «Дзеяслоў» (Беларусь), «пАРТызан» (Беларусь), «Тэксты» (Беларусь), «ARCHE» (Беларусь), «Маладосць» (Беларусь), «Крыніца» (Беларусь), «Першацвет» (Беларусь), «Blesok» (Македонія), «Czas Kultury» (Польшча), «Die Horen» (Германія), «OSTRAGEHEGE» (Германія), «Literatur und Kritik» (Аўстрыя), «Manuskripte» (Аўстрыя).
Літаратура Старонка на сайце BYBOOKS — http://bybooks.eu/authors/volha-hapjejeva/ Старонка на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў — http://lit-bel.org/by/friends/34/259.html «Беларускія аўтары ўсё вымушаны рабіць самі»- Інтэрв’ю для часопіса «Большой» (2014) — http://bolshoi.by/gorod/volga-gapeeva-belaruskiya-a%D1%9Etary-%D1%9Esyo-vymushany-rabic-sami/ «Лекцыя для Бога» — Інтэрв’ю для часопіса «Большой» (2011) — http://bolshoi.by/uvlecheniya/lekcyya-dlya-boga/ Вольга Гапеева — госця радыёперадачы «Бліжэй да зорак» — http://www.tvr.by/audio/stol/1/16.mp3
Спасылкі афіцыйны сайт Вольгі Гапеевай
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі