Ганс Флорыян Цымер (; ) — нямецкі кінакампазітар, вядомы сваёй музыкай да кінастужак і камп’ютарных гульняў. Шырока вядомы дзякуючы сваім эпічным кампазіцыям, якія рэжысёры паспяхова карыстаюць у баевіках і трылерах.

Лаўрэат прэміі «Оскар», двухразовы лаўрэат прэміі «Залаты глобус», трохразовы лаўрэат прэміі «Грэмі».

Найболей вядомы па музыцы да такіх фільмаў і мультфільмах, як «Чалавек дажджу», «Кароль Леў», «Спірыт: Душа прэрый», «Скала», «Лепш не бывае», «Гладыятар», «Анёлы і дэманы», «Пёрл Харбар», «Зараджэнне» і «Інтэрстэлар», да серый фільмаў «Піраты Карыбскага мора», «Цёмны рыцар», «Шэрлак Холмс», а таксама да гульняў «Call of Duty: Modern Warfare 2», «Crysis 2-3».

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Hans Zimmer at the SoundtrackINFO project Hans Zimmer Fan Site Hans Zimmer at SoundtrackNet

Катэгорыя:Кінакампазітары Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую музыку да фільма»