Ігнацій Іздэбскі (, каля Пінска — ) — дзеяч каталіцкай царквы.
Біяграфія У 1718 годзе ў Вільні ўступіў у ордэн езуітаў, з 1730 годзе — ксёндз. Вывучаў філасофію ў Полацку (1723—1726), тэалогію ў Варшаве (1728—1729) і Пінску (1729—1732). Прафесар рыторыкі ў Слоніме (1733—1734), філасофіі ў Слоніме (1736—1738) і Вільні (1739—1742), суперыёр у Бабруйску (1742—1747) і Ілукшце (1749—1760), міністр і прэфект будоўлі ў Вільні пры касцёле св. Ігнацыя (1747—1749). Захаваліся рукапісныя выклады Іздэбскага па логіцы.
Літаратура
Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага